⌘K
Description

Пасля смерці Капітана ягоныя сваякі збіраюцца на лецішчы, каб ушанаваць памяць памерлага. Сярод іх з'яўляецца і ягоны брат – афіцэр КДБ у адстаўцы. Здавалася б, звычайная размова хутка выходзіць з-пад кантролю, выкрываючы балючыя таямніцы. Зайздрасць, страх і прага помсты пераплятаюцца ў душнай атмасферы памінак. Усё гэта гадамі збіралася ў тэчцы, поўнай даносаў – скрупулёзным архіве чалавечых слабасцяў. У гэты дзень у магілу паклалі не толькі Капітана, але і ілюзію шчаслівай сямʼі.

П’еса натхнёная базай даносаў у КДБ, якую апублікавалі „Кіберпартызаны” ў 2024 годзе.

Аўтар п’есы: Ілля Пруднік Рэжысёр: Войцех Урбаньскі Аўтар музыкі і песень: Лявон Вольскі Сцэнаграфія, касцюмы: Міла Гогенко Дызайн: Алена Алешка

У ролях: Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Зміцер Есяневіч, Міхась Зуй

Працяг: 1:20 Абмежаванне па ўзросце: 16+

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі. Субцітры бачныя з 5 па 8 рад.

Participants
  • АГАлег Гарбуз
  • ВГВалянціна Гарцуева
  • ЗЕЗміцер Есяневіч
  • ЗБЗоя Белахвосцік
  • МЗМіхась Зуй